Медытацыя Віпасана

Віпасана, што азначае «бачыць рэчы такімі, якімі яны ёсць на самой справе», — адна з найстаражытнейшых тэхнік медытацыі, якая ўзнікла ў Індыі. Яна была нанова адкрыта Готамам Будам больш за 2500 гадоў таму і выкладалася ім як універсальны сродак ад усіх бедаў — як Мастацтва жыцця. Гэта несектарная тэхніка мае на мэце поўнае выкараненне забруджвання розуму і, як вынік, найвышэйшае шчасце — поўнае вызваленне. Гэта несектарная тэхніка мае на мэце поўнае выкараненне забруджвання розуму і, як вынік, найвышэйшае шчасце — поўнае вызваленне.

Віпасана — гэта спосаб трансфармацыі асобы праз саманазіранне. Яна канцэнтруецца на глыбокай узаемасувязі розуму і цела, якая перажываецца асабістым досведам шляхам засяроджвання ўвагі на фізічных адчуваннях, з якіх складаецца жыццё цела і якія пастаянна ўзаемадзейнічаюць з розумам і вызначаюць яго стан. Менавіта гэта назіральнае самадаследаванне, падарожжа да агульных вытокаў розуму і цела, ліквідуе ментальныя забруджванні. Вынік — ураўнаважаны розум, поўны любові і спагады.

Чалавеку становяцца зразумелымі законы, якія кіруюць яго думкамі, пачуццямі, меркаваннямі і адчуваннямі. Дзякуючы непасрэднаму досведу прыходзіць разуменне прыроды развіцця і дэградацыі чалавека, механізмаў павелічэння пакут і вызвалення ад іх. Чалавек становіцца больш свядомым, пазбаўляецца ад ілюзій, набывае спакой і здольнасць кіраваць сабой.

Традыцыя

З часоў Будды Віпасана перадавалася праз бесперапынную лінію настаўнікаў да нашых дзён. Індыец па паходжанні, сучасны настаўнік гэтай лініі, спадар С.Н. Гоенка, нарадзіўся і вырас у Бірме (М'янме). Пакуль ён жыў там, яму пашчасціла вывучыць Bіпасану ў свайго настаўніка, Саяджы У Ба Хіна, які тады быў высокім дзяржаўным чыноўнікам. Пасля чатырнаццаці гадоў навучання ў свайго настаўніка, спадар Гоенка ў 1969 годзе пасяліўся ў Індыі і пачаў выкладаць Bіпасану. З таго часу ён навучыў дзясяткі тысяч людзей усіх рас і рэлігій як на Усходзе, так і на Захадзе. З 1982 года ён пачаў прызначаць Настаўнікаў-асістэнтаў, якія дапамагаюць яму з расце зацікаўленасцю ў курсах Bіпасаны.

Курсы

Тэхніка выкладаецца на 10-дзённых курсах, падчас якіх удзельнікі выконваюць Кодэкс Дысцыпліны, вывучаюць асновы метаду і практыкуюць у аб'ёме, дастатковым для атрымання карысных вынікаў.

Курсы патрабуюць цяжкай, сур'ёзнай працы. Існуе тры этапы навучання. Першы заключаецца ў тым, што на ўвесь час курса неабходна ўстрымацца ад забойства, крадзяжу, сексуальнай актыўнасці, хлусні і прыёму адурманьваючых рэчываў. Гэтыя простыя правілы маральных паводзін служаць для супакаення розуму, які інакш будзе занадта ўзбуджаны для выканання задачы саманазірання. Наступны этап — развіццё ўладання розумам шляхам фіксацыі ўвагі на натуральнай рэальнасці пастаянна зменлівага патоку дыхання, як яно ўваходзіць і выходзіць праз ноздры. На чацвёрты дзень розум становіцца дастаткова спакойным і дастаткова засяроджаным для самой практыкі Віпасаны: назірання адчуванняў па ўсім целе, разумеючы іх прыроду і развіваючы ўраўнаважанасць, навучаючыся не рэагаваць на іх. Нарэшце, у апошні поўны дзень курса ўдзельнікі вучацца медытацыі міласэрднай дабрыні, добразычлівасці да ўсіх, калі чысціня, якая выпрацоўваецца ў працэсе курса, дзеліцца з усімі істотамі.

Уся практыка ўяўляе сабой навучанне розуму. Гэтак жа, як мы выкарыстоўваем фізічныя практыкаванні для паляпшэння здароўя цела, Віпасану можна выкарыстоўваць для развіцця здаровага розуму.

Паколькі было высветлена, што тэхніка сапраўды дапамагае, асаблівая ўвага надаецца захаванню тэхнікі ў яе арыгінальнай, сапраўднай форме. Яна не выкладаецца ў камерцыйных мэтах, наадварот, яна выкладаецца бясплатна. Ніхто, хто дапамагае навучанню, не атрымлівае ніякай матэрыяльнай узнагароды. Не існуе ніякай платы за курсы — нават для пакрыцця выдаткаў на ежу і пражыванне. Усе выдаткі пакрываюцца ахвяраваннямі людзей, якія скончылі хаця б адзін курс і атрымалі карысныя вынікі ад Віпасаны, і якія жадаюць даць іншым магчымасць атрымаць ад яе карысныя вынікі.

Зразумела, вынікі прыходзяць паступова, разам з практыкай. Не рэальна чакаць, што ўсе праблемы знікнуць за дзесяць дзён. Аднак за гэты час можна вывучыць асновы Віпасаны, якія потым можна ўжываць штодзённа. Чым даўжэй практыкаваць тэхніку, тым больш свабода ад бедаў і бліжэй дасягненне канчатковай мэты — поўнага вызвалення. Нават дзесяць дзён могуць даць выразныя і відавочна карысныя вынікі ў паўсядзённым жыцці.

Усе шчырыя людзі запрашаюцца далучыцца да курса Віпасаны, каб яны самі ўбачылі, як працуе тэхніка і адчулі яе карысныя вынікі. Кожны, хто паспрабуе, зразумее, што Віпасана — гэта неацэнны сродак, з дапамогай якога дасягаецца сапраўднае шчасце, якім можна падзяліцца з астатнімі.